Нападнік, які забіў шасцёх чалавек у Чэхіі, застрэліўся

Чэшская паліцыя шукае падазраванага. Фота: RADOVAN STOKLASA / Reuters / Forum

Паліцыя знайшла аўтамабіль, на якім спрабаваў уцячы мужчына, што адкрыў страляніну ў шпіталі чэшскага гораду Острава.

Як паведамляе Twitter чэшскай паліцыі, 42-гадовы падазраваны стрэліў сабе ў галаву перад тым, як да ягонай машыны паспелі падысці праваахоўнікі.

Мужчына памёр.

Нагадаем, што раніцай у чэшскім горадзе Острава здарылася страляніна. Паведамляецца пра шасцярых загінулых. Нападнік з месца здарэння з’ехаў.

Страляніна ў шпіталі ў Чэхіі: шасцёра загінулых

МГ belsat.eu

Hавiны