Белстат: сярэдні заробак беларусаў знізіўся


Статыстычны камітэт падлічыў, колькі зараблялі беларусы ў студзені – апынулася, менш, чым у снежні.

Намінальны налічаны сярэдні заробак у студзені 2020 года склаў Br 1118,1, паведамляе Белстат. У параўнанні са снежаньскім заробкам гэта менш ажно на Br 120,6. Нагадаем, што сярэдні заробак у снежні склаў Br 1238,7.

Намінальны налічаны сярэдні заробак – гэта грошы да аплаты падаткаў. То бок на рукі мы атрымліваем менш.

 

Loading...

Loading…

У студзені сярэдні заробак (па дадзеным Белстата) заўсёды меншы за снежаньскі. Бо менавіта на снежань прыпадаюць розныя дадатковыя прэміі за год, а студзень – часта месяц з вялікай колькасцю выходных.

Чытайце па тэме:

Хто і як мае шанец зарабіць добрыя грошы ў Беларусі?

Заробкі сілавікоў: Адданасць у абмен на грошы

Заробкі і дабрабыт. Што нам наабяцалі ўлады на 2020 год?

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў