Намеснік дырэктара «Белсату» ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя БНР

Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі атрымаў медаль Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да 100-годдзя БНР.

Каб я, просты хлопец з Пінску, атрымаў нешта такое… Ёсць маса больш заслужаных для Беларусі людзей, але калі ўжо …

Opublikowany przez Aleksego Dzikawickiego Sobota, 23 listopada 2019

«Ёсць маса больш заслужаных для Беларусі людзей, але калі ўжо атрымаў медаль да 100-годдзя БНР, не спрачаюся, прымаю, як аванс за будучую маю працу», – адзначыў журналіст у «Facebook’у».

Узнагароджванне адбылося ў Вільні падчас урачыстасцяў перапахавання паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Раней, 18 чэрвеня, у Варшаве медаль да 100-годдзя БНР атрымала дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Дырэктарку «Белсату» узнагародзілі медалём да 100-годдзя БНР

Медаль да 100-годзя БНР беларускі ўрад у эміграцыі ўручае «за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

МГ belsat.eu

Hавiны