Найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы прыбыла ў Беларусь

Другі груз гуманітарнай дапамогі з Польшчы перасек Беларускую мяжу. Фота: «Белсат»

47 грузавікоў з грузам у 300 тон лекаў, тэстаў на каронавірус, рэспіратараў, абарончых масак, шчыткоў, халатаў і апаратаў ШВЛ 5 чэрвеня перасеклі польска-беларускую мяжу ў кантрольна-прапускным пункце «Брузгі». «Белсат» таксама сустракаў.

У Горадню прыбыло 5 грузавікоў. Частка гуманітарнай дапамогі была пакінутая на гарадзенскай базе захоўвання медтэхнікі і потым будзе размеркавана паміж гарадзенскімі медычнымі ўстановамі.

5 грузавікоў з медычнаю дапамогай засталіся ў Горадні. Фота: «Белсат»
Разгрузка гумагітарнай дапамогі. Фота: «Белсат»
Разгрузка гумагітарнай дапамогі. Фота: «Белсат»
Разгрузка польскай дапамогі у Менску. Фота: «Белсат»
Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк. Фота: «Белсат»
Намеснік амбасадара Польшчы Марцін Вайцяхоўскі.
Намеснік амбасадара Польшчы Марцін Вайцяхоўскі (з правага боку). Фота: «Белсат»

У медычныя ўстановы Шчучына, Ліды і Смаргоні сёння таксама будзе дастаўленая гуманітарная дапамога з Польшчы.

Беларускі бок прымае медычную дапамогу ад Заходняй суседкі. Фота: «Белсат»

Астатнія 42 грузавіка накіраваліся ў Менск. Пасля выгрузкі, гуманітарная дапамога будзе размеркаваная па ўсіх беларускіх медычных установах.

«Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца ў Беларусь. З беларусамі нас яднае не толькі агульная мяжа. Гэта і агульная гісторыя, суседства, якое на працягу стагоддзяў спрыяе развіццю стасункаў, рэалізацыі праектаў і ўмацаванню супрацы», – 4 чэрвеня падкрэсліў пры адпраўленні грузу з Варшавы дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык.

5 чэрвеня гуманітарная дапамога трапіць у шэраг беларускіх гарадоў. Фота: «Белсат»

Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Польшча адправіла другую партыю гуманітарнай дапамогі ў Беларусь для барацьбы з пандэміяй

Яна будзе накіраваная для тых, хто мае найбольшую патрэбу. У Менску груз сустрэнуць прадстаўнікі Мінздароўя, МЗС і амбасады Польшчы.

Гуманітарную дапамогу з Польшчы прымаюць у Горадні на базе медтэхнікі. Фота: «Белсат»

 

Першая партыя гуманітарнай дапамогі Польшчы ў Беларусь адправілася 24 красавіка.

Салідарнасць без межаў у часе пандэміі

АК Belsat.eu

Hавiны