«Нафтан» распачаў пераапрацаванне нарвежскай нафты


Нафтахімічны комплекс «Нафтан» распачаў пераапрацаванне сыравіны з нарвежскага радовішча. Нафта паступіла на НПЗ яшчэ 26 студзеня, паведамляе выданне «Вестник нафтана».

«Пачаўся тэхналагічны працэс, мы пачалі пераапрацаванне. Ужо прыйшоў другі склад, чакаем трэці. Нафта прайшла ўваходны кантроль. Ён пацвердзіў, што ўтрыманне серы ў нафты «Johan Sverdrup» меншае, чым у сыравіне «Urals». Наша задача – усё арганізаваць на сістэмнай аснове. Мы адсочваем усе новыя магчымасці, якія з’яўляюцца на рынку, будзем аналізаваць, выбіраць аптымальныя варыянты», – распавёў генеральны дырэктар ААТ «Нафтан» Аляксандр Дзямідаў.

24 студзеня Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Беларусь вядзе перамовы з усімі прадаўцамі нафты на свеце. Паводле словаў кіраўніка краіны, выпрацоўваюцца альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь.

«З амерыканцамі, Саудаўскай Аравіяй, Эміратамі. Бліскучыя ў мяне з імі адносіны. Кажуць, колькі трэба, столькі нафты паставім. Вядома, гэта сусветныя (кошты — заўвага). Але якасць нафты там лепшая», – сказаў Лукашэнка.

Чарговы «нафтавы канфлікт» з Расеяй

  • З 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы.
  • Аляксандр Лукашэнка загадаў вывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краінаў. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Крутой паведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) накіравала камерцыйныя прапановы аб набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі.
Hавiны
«Гэта не блеф» – кіраўнік краіны распавёў пра альтэрнатыўныя пастаўкі нафты
2020.01.24 13:19

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў