Кошт нафты Brent апусціўся да $ 16 за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі гандляванняў на біржы ICE у Лондане.
Кошт ф’ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года станам на 8:10 22 красавіка знізіўся да $ 16,27 за барэль і апусціўся ніжэй за $ 17 за барэль упершыню з лістапада 2001 года.
Кошт фʼючарса нафты WTI упаў да $ 10,65 за барэль.
Паколькі падзенне коштаў на нафту ў свеце працягваецца, міністры краін ОПЭК+ правялі нефармальную тэлеканфэрэнцыю, на якой абмеркавалі сітуацыю на рынку нафты, паведамілі ў Twitter ОПЭК.
Several Ministers of the OPEC – non-OPEC producing countries, signatories of the Declaration of Cooperation held informal teleconfence to brainstorm the current dramatic oil market situation. pic.twitter.com/dIzYWhkgAG
— OPEC (@OPECSecretariat) April 21, 2020
Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатовасць скарачаць здабычу ў межах дасягнутых 12 красавіка дамоўленасцяў і заклікалі рэгулярна арганізоўваць такія канферэнцыі.
Падзенне коштаў на нафту адбываецца ў выніку сусветнага крызісу, выкліканага пандэміяй каронавіруса.
МГ belsat.eu