Надзею Саўчанку вылучылі кандыдатам на прэзідэнта ад яе партыі


Дэпутатку Вярхоўнай рады Надзею Саўчанку, якая дзесяць месяцаў знаходзіцца пад арыштам, вылучылі кандыдатам на прэзідэнты Украіны ад партыі «Грамадска-палітычная платформа Надзеі Саўчанка».

Падчас з’езду каля 100 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Украіны адзінагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Саўчанка па прапанове яе сястры Веры Саўчанка, паведамляе ТАСС.

Надзея Саўчанка ў сакавіку 2018 году апублікавала відэа, у якім паабяцала вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Украіны.

«Каб захаваць Украіну як краіну і дзяржаву, трэба знайсці мудрае рашэнне. Дзейнічаць трэба на апярэджанне. Я ведаю, што рабіць, і рашэнне для сябе ўжо прыняла. Прыйдзе час, і я стану кандыдатам на прэзідэнта», – заявіла яна ў роліку.

Дэпутатка Вярхоўнай рады знаходзіцца пад арыштам ужо дзесяць месяцаў – з 22 сакавіка 2018 года. Генпракуратура падазрае яе ў падрыхтоўцы замаху на кіраўніцтва краіны, уключаючы Пятра Парашэнку, а таксама некалькіх тэрактаў у Кіеве. У канцы кастрычніка летась Шаўчэнкаўскі суд Кіева падоўжыў яе арышт да 23 снежня.

Выбары кіраўніка ўкраінскага дзяржавы прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. ЦВК Украіны ўжо зарэгістраваў 20 кандыдатаў.

Hавiны
Ультыматум Мядзьведзева Беларусі? Вось што трэба рабіць!
2018.12.23 13:11

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў