Надвор'е ў Беларусі: бліжэйшыя дзесяць дзён будуць ісці дажджы


Сіноптыкі прагназуюць, што першая палова траўня ў Беларусі будзе дажджлівай. У Менску толькі 8 і 9 траўня чакаецца сонечнае надвор’е, без ападкаў.

8 траўня ў сталіцы будзе +13, а 9 траўня – да +14 градусаў.

Скрыншот gismeteo.by

У Віцебску найбліжэйшыя 10 дзён наагул кожны дзень будуць дажджы. У Гомлі без ападкаў пройдзе толькі 12 траўня.

Белгідрамет паведамляе, што 7 траўня ўначы ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, удзень месцамі па ўсходзе краіны – навальніцы, пры навальніцах вецер узмоцніцца парывамі да 15-18 м/с. Ноччу 8 і 9 траўня месцамі чакаюцца замаразкі: ад нуля да трох градусаў марозу.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў