25 красавіка расейскія байкеры, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, уехалі ў Польшчу з Калінінградскай вобласці. Першым пра гэта паведаміў у сваім Twitter’ы польскі палітык Януш Палікот, пасля пацвердзілі польскія і расейскія СМІ.
Калона калінінградскіх байкераў, якую ўзначаліў губернатар вобласці Мікалай Цуканаў, наведала польскі горад Бранева для ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім салдатам.
Актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі сустракалі «Начных ваўкоў» на Кургане Славы + ВІДЭА
Schetyna do dymisji Nocne Wilki juz są w Braniewie!
— Palikot Janusz (@Palikot_Janusz) 25 апреля 2015
На памятных мерапрыемствах прысутнічалі не толькі чальцы клубу «Начныя ваўкі» з Калінінграду. У Польшчу звезлі вучняў калінінградскіх школ і ветэранаў. Таксама прысутнічалі гуернатар Калінінградскай вобласці, пасол Расеі ў Польшчы і расейскі генконсул у Гданську.
Калону суправаджалі польскія паліцэйскія. Паводле інфармацыі памежнай службы Польшчы, памежнікі не правяралі наяўнасць у калоне матацыклетных клубаў, а правяралі матацыклістаў паасобку.
На акцыі прысутнічалі кіраўнік БРСМ і намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі, жаўнеры і дзеці. Пад музыку арганізатары раздалі «Ваўкам» і прысутным гваздзікі, якія пасля ўскладалі да мемарыялу. Самі «Ваўкі» раздавалі георгіеўскія стужкі. Беларускія чыноўнікі стужак не надзелі.
На пытанне belsat.eu, чаму, спадар Гузоўскі адказаў, што можна было б, але ёсць і свае, чырвона-зялёныя.
Байкеры хваліліся прысутным, што калі праязджалі праз вёску ў Віцебскай вобласці, жыхары віталі іх хлебам-соллю. Маўляў, аб праездзе яны даведаліся па радыё і тэлебачанні. Праўда, назвы населенага пункту матацыклісты ўзгадаць не змаглі, што нарадзіла ў журналістаў падазрэнні: ці ўрачыстая сустрэча сапраўды мела месца ці яе выдумалі самі «Ваўкі». Пасля матацыклісты паехалі ў Хатынь.
ЮВ, ДР, Любоў Лунёва, belsat.eu