Набыць лекі ў Беларусі стане прасцей. Але не антыбіётыкі


Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новы пералік лекавых сродкаў, што рэалізуюцца без рэцэпта лекара. Пастанова ад 10 красавіка № 27 была афіцыйна апублікаваная 23 траўня і ўступае ў моц праз месяц.

Hавiны
Урад вызначыў, хто можа атрымліваць бясплатныя лекі
2019.03.12 17:32

Паводле дакументу, без рэцэпту цяпер будуць прадавацца гомеапатычныя лекі, акрамя ін’екцыйных. Скасоўваюцца і нормы продажу лекаў, уведзеныя ў 2012 годзе: не больш за 50 доз таблетак, дражэ, капсул, пасцілак, гранул, парашкоў або не больш за адну ўпакоўку з больш за 50 дозаў і не больш за дзве ўпакоўкі іншых лекаў. Абмежаванні захаваліся толькі для карвалолу, настоек глогу і валярʼяны, перманганату калію.

Таксама рэцэпт неабходны пры набыцці некаторых інʼекцыйных лекаў (алфлутопу, актавегіну, салкасерылу, лідакаіну, антыбіётыкаў); глюкакартыкастэроідаў для інгаляцый і інтраназальнага ўжывання; камбінаваных аральных контрацэптываў, акрамя сродкаў экстранай кантрацэпцыі; інгібітаразы 5-альфа-рэдуктазы (фінастэрыду, дутастэрыду); кліндаміцыну (для вагінальнага ўжывання), медфарміну і некаторых лекаў, што ўплываюць на сардэчна-сасудзістую сістэму (прапафенону, гідрахлортыязіду ў камбінацыі з трыямтэрэнам, спіраналактону, тарасеміду і бэта-адрэнаблакатару атэналолу ў камбінацыі з дыўрэтыкамі і блакатарам кальцыевых каналаў); некаторых замежных вочных кропляў, што спалучаюць антыбіётык з глюкакартыкастэроідамі.

Hавiны
Міліцыя выкрыла карупцыйную схему, праз якую выраслі цэны на лекі
2018.05.22 16:50

З антыбіётыкаў без рэцэпту можна будзе набыць амаксіцылін, ампіцылін, даксіцыклін і вытворныя нітрафурану для ўнутранага ўжывання. Усе астатнія антыбактэрыяльныя лекі з пераліку сродкаў, што прадаюцца без рэцэпту, выключаныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў