На Зыбіцкай пройдзе моладзевы рэйв-мітынг за правы студэнтаў

16 лістапада, у апошні дзень перадвыбарнай агітацыі, «Моладзевы блок» заклікае на рэйв-мітынг у цэнтры Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Паца-Ваца».

На мітынгу плануецца ўзняць пытанні правоў студэнтаў, датэрміновага галасавання, закона пра адтэрмінаванні і размеркаванне.

Акцыя мае пачацца на вуліцы Зыбіцкая а 18:00, пасля чаго яе ўдзельнікі пяройдуць на Плошчу Свабоды, пасля мітынгу на якой пойдуць святкаваць.

Мітынг ладзіцца ў межах выбарчай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Яўгена Каравулава.

МГ belsat.eu

Hавiны