На жытомірскім форуме Беларусь і Украіна падпісалі кантракты на $ 500 млн


Падчас форуму ў Жытоміры.
Фота: ucci.org.ua

Украінскія і беларускія прадпрыемствы падпісалі кантрактаў на больш як $ 500 млн у першы дзень беларуска-ўкраінскага Форуму рэгіёнаў у Жытоміры, які праходзіць 3 і 4 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Гандлёва-прамысловай палаце Украіны.

Hавiны
«Нам падабаецца дыктатура Лукашэнкі». Як Жытомір рыхтаваўся да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў
2019.10.03 23:47

Прэзідэнт ГПП Украіны Генадзь Чыжыкаў адзначыў, што Беларусь з’яўляецца вельмі важным гандлёвым партнёрам Украіны.

«Паводле аб’ёмаў узаемнага гандлю ў першым паўгоддзі гэтага года яна займае пятае месца сярод усіх краін свету (пасля Кітаю, Расеі, Нямеччыны і Польшчы)», – сказаў прадстаўнік Украіны.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў, што Украіна не будзе мець праблемаў з Беларусі
2019.10.04 13:37

Паводле яго, плануецца, што ў 2019 годзе супольны таваразварот дзвюх краін складзе не менш за $ 8 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў