На выходных у Беларусі чакаюцца галалёдзіца і ападкі

Ноччу і раніцай суботы 14 снежня на асобных участках дарог Беларусі чакаецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе pogoda.by.

Будзе пераважаць хмарнае надвор’е Месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабыя туман. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +4°С, максімальная днём 0.. + 6°С.

15 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. +4°С, максімальная днём +1.. +7°С.

16 снежня прагназуецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. +4°С, максімальная днём +2.. +8°С.

МГ belsat.eu

Hавiны