На выходных навальніцаў і дажджоў у Беларусі паменее


У пятніцу, 26 ліпеня, у Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература 21 – 26 градусаў. У Менску кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Тэмпература паветра ўдзень 23 – 25 градусаў.

Фота
Непагадзь у Будславе: засыпаныя градам вуліцы і гароды, паламаныя дрэвы, дахі ды платы
2019.07.25 18:18

Паводле Белгідрамету, 27 ліпеня чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 12 – 18 градусаў, удзень – 23 – 28.

28 ліпеня воблачнасць будзе зменнай. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні ўмераны. Ноччу 13 – 18 градусаў, удзень – 24 – 30.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў