На Вялікдзень чакаецца да 12 градусаў цяпла

19 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. У многіх раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, прагназуе Белгідрамет.

Днём у Беларусі тэмпература паветра будзе ў межах ад +6 да +12 градусаў.

У Менску прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдзе мокры снег (верагоднасць ападкаў 60-70 %). Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра раніцай ад двух да чатырох градусаў цяпла, днём сем – дзевяць вышэй за нуль, вечарам чакаецца ад трох да пяці цяпла.

Мінздароўя заклікае на Радуніцу заставацца ўдома і абмежаваць кантакты падчас святаў

СК belsat.eu

Hавiны