На волю выйшаў таксіст Леанід Кулакоў. Ён адседзеў 25 содняў
2017.04.19 17:30
Ужо некалькі гадзінаў на волі пасля адбывання адміністрацыйнага арышту знаходзіцца грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, які працуе ў Менску таксістам.
Суддзя Савецкага раёну Марына Фёдарава стала вядомая тым, што вынесла максімальны тэрмін за ўдзел у мірным шэсці, якое брутальна разагналі беларускія сілавікі.
Фота Facebook Максім Вінярскі
У лютым 2017 году на аўта «ФальксвагенТуран» таксіста Леаніда Кулакова быў накладзены арышт за нясплачаныя штрафы.
Агулам на Дзень Волі-2017 у Менску было затрымана каля 700 чалавек. Праваабаронцы адзначаюць разнастайнасць вынесенных пакаранняў : ад адміністрацыйных арыштаў на тэрмін да 25 содняў і да штрафаў у памеры амаль 1000 даляраў.
Глядзіце рэпартаж з-пад Акрэсціна ў вечаровым эфіры нашага тэлеканалу.