На Валожыншчыне змыла частку трасы

У Валожынскім раёне на трасе P-54 за два кіламетры ад вёскі Пяршаі моцны лівень змыў частку дарогі. Пра гэта паведамляе NewGrodno.

Імаверна, праз моцны дождж адбыўся размыў грунту, у выніку чаго пасярод дарогі ўтварылася вялізная яма.

Сёння, 29 траўня, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Надзвычайныя здарэнні ў выніку кепскага надвор’я зафіксаваныя не толькі на Валожыншчыне. У Менску, напрыклад, у раёне Запарожскай плошчы моцны вецер сарваў частку канструкцыі даху прыватнага жылога дому. Рух транспарту быў часова прыпынены.

ІІ belsat.eu

Hавiны