На вайсковым палігоне пад Віцебскам разгарнулі шпіталь для хворых на COVID-19


Уезд на тэрыторыю палігона Віцебскай брыгады паветрана-дэсантных войскаў у Лосвіда

Шпіталь на 300 месцаў разгарнулі ў будынку вучэбнага корпуса на палігоне Віцебскай брыгады паветрана-дэсантных войскаў у Лосвіда.

«Ёсць намётавы гарадок, дзе будуць жыць вайскоўцы. Ёсць яшчэ шпіталь на 300 асобаў. Там зрабілі адмысловую агароджу, каб не бачылі хворых. У будынку быў навучальны корпус. Паўтары тыдні таму нам паведамілі, што трэба рыхтаваць памяшканне. Абяцаюць, што прывязуць людзей, але пакуль не было», – распавёў карэспандэнту Belsat.eu жаўнер на ўездзе на тэрыторыю палігону.

Паводле непацверджанай інфармацыі ад крыніцы Belsat.eu, шпіталь для хворых на COVID-19 таксама зрабілі на тэрыторыі санаторыя «Нарач».

Па стане на 9 красавіка ў Беларусі 1486 чалавек былі інфікаваныя каронавірусам: 1331 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 139 выздаравелі, 16 памерлі.

ЮВ, ДР belsat.eu

Стужка навінаў