На ўсіх галоўных плошчах Менску забаранілі перадвыбарчыя пікеты

Менскі гарвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена збіраць подпісы выбарцаў за кандыдатаў, якія вылучыліся на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».

Ярмошына не будзе адмаўляцца ад датэрміновага галасавання: яно зручнае і эфектыўнае

Так, забаронена праводзіць пікеты на Кастрычніцкай і Прывакзальнай плошчах, плошчах Незалежнасці, Перамогі, Дзяржаўнага сцяга і Якуба Коласа.

Таксама пікетаваць нельга менш чым за 200 метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта, Нацыянальнага сходу і Савету Міністраў, за 50 метраў – ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, а таксама арганізацыяў, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку краіны.

Ярмошына пра выбары: «Інтэрнэт небяспечны ў плане прапаганды»

Забароненыя пікеты на аб’ектах метро, чыгуначнага і паветранага транспарту, дарогах і ў падземных пераходах.

Ва ўсіх астатніх месцах пікетаванне дазволенае з 8:00 да 22:00.

Што з вашым калькулятарам, Ярмошына?

Высоўванне кандыдатаў у дэпутаты мае пачацца 8 верасня. Ад гэтага моманту можна будзе праводзіць і пікеты.

МГ belsat.eu

Hавiны