На станцыі метро «Плошча Леніна» у Менску памёр мужчына

Фота – Telegram-канал «Работаем с Пушкиным»

Першым пра інцыдэнт у метро паведаміў Telegram-канал «Работаем с Пушкиным».

Паводле Telegram-каналу «Работаем с Пушкиным» у Менску ў метро «Плошча Леніна» нібыта адбылася бойка, а на месцы працуюць медыкі з хуткай.

Парталу TUT.by у прэсавай службе Менскага метрапалітэну распавялі, што на станцыі метро памёр мужчына.

«Сталаму чалавеку стала кепска ў вагоне. На станцыі метро «Плошча Леніна» яго вынеслі на платформу. Аператыўна прыбыла брыгада хуткай медычнай дапамогі праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы, але, на жаль, мужчына памёр», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік сталічнага метрапалітэна Андрэй Дроб.

СК Belsat.eu

Тэгі:

Hавiны