На станцыі метро «Кастрычніцкая» не працуюць рэнтген-сканеры

Праз пяць гадоў пасля трагедыі ў менскай падземцы істотна ўзмацніліся меры бяспекі. Служба аховы адсочвае людзей з вялікімі сумкамі. Калі гэта патрэбна, рэчы часам прапускаюць праз сканер.

Па назіраннях карэспандэнта «Еўрарадыё», на станцыі метро «Кастрычніцкая» сканер не працуе ўжо больш за месяц.[/vc_column_text]

«Праводзілася іх тэхабслугоўванне, таму часова яны былі закрытыя. Але цяпер ужо павінны працаваць», – зазначыў прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Hавiны