Жыхары аграгарадка Хатляны (Менская вобласць) змагаюцца з мясцовымі ўладамі за кавалак зямлі. Сельсавет пастанавіў пабудаваць на ім тры жылыя дамы, а людзі супраць, бо лічаць гэта небяспечным – яшчэ трыццаць гадоў таму тут скідвалі побытавае смецце.
Мясцовыя жыхары пасадзілі на гэтым месцы парк, але яго ўлады палічылі незаконным.
Гэта сюжэт з праграмы «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» штосераду а 19:00.
ІА, belsat.eu