На Случчыне аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з «Сітраенам»


На дарозе Р23 «Менск-Мікашэвічы» паблізу вёскі Ленькі Слуцкага раёну адбылося ДТЗ: аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з з «Сітраенам». Дзеці не пацярпелі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

ДТЗ адбылося 22 снежня прыкладна ў 09:00.

Вынік ДТЗ. Фота – t.me/pressmvd

«Аўтамабіль «Сітраен Берлінга», якім кіраваў кіроўца 1988 г.н., пры выездзе з другараднай дарогі не саступіў дарогу аўтобусу, які вёз дзяцей на святочныя навагоднія імпрэзы. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі кіроўца аўтобуса і пасажыр аўтамабіля «Сітраен». З дзецьмі ўсё добра, яны не пацярпелі», – паведамілі ў міліцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў