На рэйсе Менск – Нур-Султан былі выяўлены двое інфікаваных на каронавірус


Міністэрства ахову здароўя Казахстана паведаміла пра пяць новых выпадках заражэння COVID-19. Двое з пяці захварэлых прыляцелі з Менску.

Рэйс з Менску 0324 прызямліўся не ў Нур-Султане, як гэта было запланавана, а ў Карагандзе. У двух пасажыраў, што былі на борце, выявілі каронавірус. Гэта грамадзяне 1971 і 1972 гадоў нараджэння, паведамляе NUR.KZ. «Казінфарм» у сваю чаргу піша пра грамадзянаў 1981 і 1972 гадоў нараджэння.

Рашэнне не саджаць самалёт у Нур-Султане было прынята казахстанскімі ўладамі. Судна прызямлілася ў Карагандзе ў 4 гадзіны раніцы 18 сакавіка.

Усяго на борце самалёта, які ляцеў з Менску, знаходзілася 67 пасажыраў. Усе яны цяпер змешчаны на каранцін.

TUT.BY са спасылкай на беларускую амбасаду паведамляе, што грамадзянаў Беларусі на самалёце не было.

КА belsat.eu

Стужка навінаў