На перавыбарах мэра Стамбула зноў перамог апазіцыянер

Падлік галасоў на выбарах у Стамбуле. Фота: Reuters/Forum

Кандыдат ад апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Экрэм Імамоглу перамагае на паўторных выбарах мэра Стамбула. Па выніках апрацавання 99 % бюлетэняў ён набірае 54 % галасоў, паведамляе Reuters са спасылкай на Цэнтрвыбаркам краіны.

Кандыдат ад кіроўнай Партыі справядлівасці і развіцця, бліжэйшы паплечнік прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана Біналі Йылдырым атрымлівае 45 % галасоў.

Стамбул – велізарны мегаполіс з насельніцтвам каля 17 млн чалавек, які з’яўляецца фінансавым, культурным і эканамічным цэнтрам Турцыі. Менавіта тут пачынаў вялікую палітычную кар’еру Эрдаган, які перамог на выбарах мэра ў 1994 годзе.

У Турцыі адмянілі вынікі выбараў, дзе перамагла апазіцыя

Вынікі выбараў мэра ў сакавіку 2019 года, перамогу на якіх таксама атрымаў Экрэм Імамоглу, былі ануляваныя Цэнтрвыбаркамам. Пасля гэтага Народна-рэспубліканская партыя зноў вылучыла яго кандыдатуру на перавыбарах.

МГ belsat.eu

Hавiны