На Нобэлеўскую прэмію міру вылучылі 16-гадовую шведскую школьніцу Грэту Тунберг


Пра гэта паведаміла шведскае выданне «Aftonbladet».

«Вядома, гэта вельмі ганарова і прыемна – быць намінаванай на такую ​​важную прэмію. Мне здаецца гэта неверагодным і трохі дзіўным», – пракаментавала Тунберг паведамленне аб вылучэнні на Нобэлеўскую прэмію.

Ейную кандыдатуру вылучылі два шведскіх і тры нарвежскіх палітыка, паводле якіх Тунберг уносіць значны ўклад у рух па барацьбе з глабальным пацяпленнем.

Тунберг – вядомая ў Швецыі актывістка, якая заклікае змагацца са змяненнем клімату.

Пра школьніцу даведаліся паза межамі Швецыі, калі ў жніўні 2018 га яна пачала свой «адзіночны школьны страйк» каля будынку шведскага парламента, патрабуючы ад палітыкаў выканання ўмоваў Парыжскага пагаднення па клімаце.

Пасля гэтага Тунберг стала негалосным лідарам сусветнага руху «школьная забастоўка за клімат». Паводле медыяў, на шэсце ў Бруселі, які яна арганізавала, прыйшлі 7500 чалавек, а ў Парыжы ёй удалося сабраць каля 1000 чалавек. 16-гадовая актывістка таксама выступіла на TEDxStockholm, на кліматычнай канферэнцыі ААН і на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

На Нобэлеўскую прэмію міру 2019 года намінаваныя каля трохсот чалавек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў