На мяжы жанчына шпурнула камень у аўтамабіль, кіроўца якога спрабаваў праехаць без чаргі


На польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы збіраюцца вялікія чэргі. Але некаторыя нядобрасумленныя кіроўцы спрабуюць праехаць хутчэй і абмінаюць тых, хто чакае сваёй чаргі. У выніку сітуацыя накалілася настолькі, што жанчына схапіла камень і не давала нецярплівым кіроўцам уклініцца, піша сайт autogrodno.by.

На відэа бачна, што жанчына, якая стаяла ў чарзе не вытрымала і шпурнула цяжкі камень у аўтамабіль, кіроўца якога спрабаваў праехаць без чаргі.

Hавiны
Польшча анулюе Tax Free, калі часта вазіць праз мяжу аднолькавыя тавары
2019.11.21 19:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў