На мяжы затрымалі ўдзельніка пратэстаў супраць заводу АКБ у Берасці


У Берасці працягваюцца затрыманні грамадскіх актывістаў. Пра гэта ў каментары belsat.eu паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Берасцейскі актывіст Павел Кінчак за стырном цяжкавіка перасякаў беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Казловічы».

Hавiны
Берасцейскі суд аштрафаваў амаль на $ 6000 праціўнікаў заводу «АйПаўэр»
2020.05.15 18:15

«Ён вёз груз у Пінск. На мытні да яго падышлі працаўнікі міліцыі, сказалі, што хочуць яго даставіць у Ленінскі РАУС [Берасця. – Рэд. Belsat.eu]. Машыну мытня не выпусціла і дакументы не ўзяла. Машыну пакінулі на месцы, а яго даставілі ў РАУС і там аформілі пратакол затрымання», – адзначыў праваабаронца.

Паводле Рамана Кісляка, затрыманы да суду, які прызначаны на панядзелак 18 траўня, знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС.

Аб’ектыў
«Я буду з імі змагацца да апошняй кроплі крыві!». Па ўсёй краіне судзяць дэмакратычных актывістаў
2020.05.14 22:18

Паўла Кінчака вінавацяць ва ўдзеле ў шэсці 12 красавіка ў Берасці супраць заводу акумулятарных батарэяў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў