На мяжы з Літвой і Польшчай на выезд стаяць сотні аўтаў


На вялікія выходныя ў пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах на выезд утварыліся вялікія чэргі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 600 машын. На пераходзе «Брузгі» і ў Берасці самыя вялікія чэргі – там іх больш за 170.

Людзі сцвярджаюць, што ў Берасці час чакання можа скласці 8-10 гадзін.

На выезд у Літву агулам сабралася амаль 500 аўтаў. Самы папулярны пункт пропуску – «Беняконі» (больш за 190), самы свабодны пакуль – «Катлоўка».

Тым часам у пункце пропуску «Урбаны» на мяжы з Латвіяй чакаюць усяго 10 аўтамабіляў. А на выезд з Украіны агулам стаяць больш за 160 машын.

На гэтым тыдні ў беларусаў адразу чатыры выходныя дні. Згодна з пастановай, прынятай урадам, працоўны дзень пераносіцца з пятніцы, 8 лістапада, на суботу, 16 лістапада. А з 7 па 10 – адпачываем. Памежнікі і мытнікі ў гэтыя дні, наадварот, працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

КА belsat.eu

Стужка навінаў