На мяжы Беларусі ды Польшчы павялічаць прапусканне аўтамабіляў


Падчас абмеркавання мытнай супрацы.
Фота: customs.gov.by

16 студзеня мытныя службы Беларусі ды Польшчы абмеркавалі прыярытэтныя кірункі далейшай супрацы. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Кіраўнікі мытных службаў дзвюх краін дамовіліся аб далейшай актуалізацыі дамоўна-прававой базы, інфраструктурным развіцці пунктаў пропуску на мяжы.

ВІДЭА
На мяжы жанчына шпурнула камень у аўтамабіль, кіроўца якога спрабаваў праехаць без чаргі
2020.01.13 07:24

Таксама дамоўлена забяспечыць на гэтым участку мяжы максімальна магчымае прапусканне транспартных сродкаў.

У 2019 годзе беларуска-польскую перасеклі 1,1 млн цяжкавікоў. Гэта на 5% больш, чым у 2018 годзе. Штодня мяжу ў гэтым кірунку перасякае больш за 3 тысяч грузавых машынаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў