На «мінёра» метро «Уручча» завялі крымінальную справу

Па факце заведама фальшывага паведамлення аб небяспецы на станцыі метро «Уручча» у Менску распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК РБ («Заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху).

Падазраваны ў здзяйсненні гэтага правапарушэння затрыманы.

«У цяперашні час праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў здарэння», – гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэту ў Telegram.

Паводле беларускага заканадаўства, заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы – выбуху, падпале і іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей – цягне за сабой крымінальную адказнасць. Максімальнае пакаранне – 7 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, увечары 27 красавіка ў міліцыю паступіў званок з МНС. Ратавальнікі паведамілі, што ім патэлефанаваў мужчына і заявіў, што замініраваў станцыю метро «Уручча».

Часова былі зачыненыя станцыі метро «Усход», «Уручча» і «Барысаўскі тракт» – працавалі спецыялісты. У 21.54 праца метро цалкам аднавілася.

Менскае метро закрыла тры станцыі пасля паведамлення аб мініраванні

KA belsat.eu

Hавiны