На Меншчыне міліцыя выкарыстала зброю, каб спыніць згоншчыка. ВІДЭА


На памежжы Віцебшчыны і Менскай абласцей затрыманы мужчына, які выкраў машыну ў Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведамляе телеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

Як паведамляе прэс-служба МУС, 17 траўня жыхар Берасцейшчыны паведаміў, хтосьці выкраў ягоную машыну Volkswagen Transporter. Неўзабаве міліцыя высветліла, што выкрадзены аўтамабіль ужо знаходзіцца ў Менску. Аператыўнікі высветлілі, што машына рухаецца ў Лагойскім раёне па трасе М-3 у напрамку Віцебскай вобласці. Праваахоўнікі зладзілі пагоню.

«Кіроўца патрабаванням аб прыпынку не падпарадкоўваўся. Пасля неаднаразовых папярэджанняў аб ужыванні зброі адбылося некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, затым – па аўтамабілі. Калі Volkswagen спыніўся, кіроўца паспрабаваў схавацца ў лесе, але быў дагнаны операмі», – паведамляюць у МУС.

МУС таксама выклала відэа пагоні.

Затрыманы аказаўся раней судзімым 50-гадовым жыхаром Віцебскай вобласці. Ён адпраўлены ў ІЧУ.

Затрыманы. Фота – mvd.gov.by

Распачатая крымінальная справа.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў