Блогер NEXTA апублікаваў на сваім Telegram канале скрыншоты перапісак у чатах, з якіх вынікае, што на матч па лёгкай атлетыцы ЗША-Еўропа, на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця якога прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, гледачоў збіралі прымусам або абяцаннямі грошаў.
У адным з чатаў усім жадаючым прапаноўвалі па 5 рублёў у гадзіну за тое, каб «проста сядзець» на матчы. У другім чаце прапаноўвалі 10 рублёў за 3 гадзіны на спаборніцтвах.
У сеціве паведамляюць, што студэнтаў здымаюць з лекцыяў і ў абавязковым парадку прымушаюць ісці на гульню.
Матч па лёгкай атлетыцы ЗША-Еўропа адбываецца ў Менску 9-10 верасня.
ІІ belsat.eu