На Магілёўшчыне пры пажарах загінулі тры чалавекі


За мінулыя содні два чалавекі загінулі пры пажары ў Бабруйскім раёне, адзін – у Слаўгародскім. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Раніцай у нядзелю адбыўся пажар у прыватным доме ў вёсцы Рэкта Слаўгарадскага раёну. У выніку здарэння загінуў грамадзянін 1941 года нараджэння, інвалід 1-й групы. Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Два чалавекі загінулі ў выніку пажару ў садаводчым таварыстве каля вёскі Слабада Бабруйскага раёну. Ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні 4 траўня ў 02:54. У выніку здарэння знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у хаце.

Пажар у Бабруйскім раёне. Фота – t.me/skgovby

Абставіны пажару ў Бабруйскім раёне высвятляюць працаўнікі Следчага камітэту. Паводле СК, там загінулі 63-гадовы гаспадар дому і ягоны 54-гадовы знаёмы.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў