На Магілёўшчыне МНС давялося ратаваць кіроўцу пасля сутыкнення яго аўта з ласём


Выратавальнікам з Магілёўскага раёну давялося даставаць з пашкоджанага аўтамабіля кіроўцу. ДТЗ з удзелам лася, які сутыкнуўся з машынай, адбылося каля вёскі Мядведаўка на Магілёўшчыне, паведамляе сайт МНС.

Фота: mchs.gov.by

Пасля ўдару аўтамабіль з’ехаў у кювет і моцна пашкодзіўся. Кіроўца апынуўся заблакаваным. Таму ратавальнікам прыйшлося яго даставаць з дапамогай адмысловай прылады. Яшчэ двое пасажыраў, якія былі аўто, змаглі выбрацца з машыны самастойна. Пацярпелыя шпіталізаваныя. А вось пра лес дзікай жывёліны МНС не паведамляе.

Hавiны
Каля Горадні зубра пераехалі двойчы, ён загінуў, кіроўцам пагражае буйны штраф
2019.01.02 17:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў