На Магілёўшчыне «Газэль» сутыкнулася з трактарам: загінулі два чалавекі

На 17-км аўтадарогі Магілёў-Бабруйск каля вёскі Салтанаўка «Газэль» з шасцю пасажырамі выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з трактарам «МТЗ». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаракі МУС Вольгі Чамаданавай.

ДТЗ адбылося 22 лістапада ў 17:30.

У выніку загінулі два пасажыры «Газэлі» – 1965 і 1988 года нараджэння. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр трапілі ў шпіталь.

ІІ belsat.eu

Hавiны