На Магілёўшчыне адкрыюць бюст Алесю Адамовічу

У пасёлку Глуша Бабруйскага раёну на Магілёўшчыне 9 лістапада адбудзецца адкрыццё бюста беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу, паведамляе сайт mogilevnews.by.

Ініцыятары ўсталявання бюсту Алесю Адамовічу на яго малой радзіме працуюць над праектам больш за год. Грамадскую ініцыятыву ў выніку падтрымалі мясцовыя ўлады і Мінкульт. Ініцыятары праекту зладзілі конкурс эскізаў бюсту і сабралі неабходныя сродкі на яго стварэнне і ўсталяванне.

«Прыпынак Адамовіча». На радзіме пісьменніка Алеся Адамовіча мае з’явіцца ягоны бюст

 

У выніку бюст, які стварыў беларускі скульптар Генік Лойка, усталююць каля мясцовага Дома культуры. Урачыстая цырымонія адкрыцця распачнецца 9 лістапада а 14.00.

Аўтобусны прыпынак стане… арт-аб’ектам памяці Адамовіча

 

Алесь Адамовіч – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Аўтар кніг пра вайну «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі» і інш. Творы Адамовіча перакладзеныя больш чым на 20 моваў свету.

СК belsat.eu

Hавiны