На Курапацкай варце затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец


У Курапатах 12 снежня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Разам з ім быў затрыманы актывіст Сяргей Аннянкоў.

Паводле сайту БХД, актывістаў затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Севярынца і Аннянкова вінавацяць у парушэнні артыкула 23.4 КаАП – непадпарадкаванне супрацоўнікам МУС.

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «Поедем, поедим» і патрабуюць яе ліквідацыі, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў. Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена больш сотні адміністратыўных справаў.

Так і гэтым разам. Затрыманых Паўла севярынца і Сяргея Аннянкова накіравалі ў Бараўлянскі райаддзел. За правапарушэнне, што інкрымінуецца палітыкам пагражае штраф у памеры ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

ВІДЭА
«Дмитрий, двигаемся!»: Дашкевіча «паперлі» з рэстарану «Поедем, поедим»
2018.10.26 17:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў