На караблі з расейскім экіпажам знайшлі 10 тонаў какаіну


Паліцыя рэспублікі Кабу-Вэрдэ апублікавала справаздачу аб затрыманні ў порце Прая карабля з расейскім экіпажам, які падазраецца ў кантрабандзе наркотыкаў.

Праваахоўнікі канфіскавалі ў расейцаў 260 цюкоў какаіну агульнай масай 9,57 тонаў.

Мясцовыя ўлады арыштавалі 11 расейцаў, якія знаходзіліся на борце карабля. Амбасада Расеі ў Кабу-Вэрдэ паведаміла, што маракі адчуваюць сябе нармальна.

Карабель пад панамскім сцягам ішоў у Марока. Ён зайшоў у порт, бо адзін з чальцоў экіпажу памёр. Падрабязнасці не вядомыя.

Hавiны
У бельгійскім порце знайшлі 2 тоны какаіну з лагатыпам «партыі Пуціна». Відэафакт
2018.08.25 13:32

Нагадаем, што летась 400 кг какаіну знайшлі ў адным з будынкаў расейскай дыпмісіі ў Буэнас-Айрэсе.

ВІДЭА
У аргентынскім крэматорыі спалілі 400 кг какаіну з расейскай амбасады. Відэафакт
2018.08.22 08:55

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў