На Каляды ўчастковы змушаў мазыранку прыйсці ў РАУС. «Адна з сынам – непаважлівая прычына»


Ахвяру хатняга гвалту Святлану Мішоту з Мазыра выклікалі ў святочны дзень для дачы паказанняў у справе пра збіццё былым мужам. Жанчына кажа, што яе хочуць заганяць на знак помсты за тое, што дзве адміністратыўныя справы ў дачыненні яе спынілі. Паводле надуманых прычынаў на яе скардзіўся былы сужэнец Максім Ляпёшкін.

Участковы Аляксандр Вітчанка даслаў Святлане смс, у якім загадаў прыйсці ў аддзяленне міліцыі. На тлумачэнне, што яна не можа з’явіцца, бо сядзіць адна з маленькім сынам, атрымала адказ, што гэта непаважлівая прычына.

«Я ўжо ў мінулую нядзелю давала паказанні ў гэтай жа справе. Я не магу пакінуць сына аднаго, бо тады былы муж піша заявы, што я яго кідаю невядома дзе і з кім. Паходы ў міліцыю кепска паўплываюць на псіхіку дзіцяці. За апошні тыдзень праз гэтыя надуманыя заявы я была ў міліцыі тройчы! Я папрасіла прыехаць да мяне, але ўчастковы адмовіў», – распавядае Святлана.
Hавiны
Мазырскія ўлады хочуць памірыць ахвяру хатняга гвалту з крыўдзіцелем паходамі ў царкву і арт-тэрапіяй
2019.12.17 14:52

Жанчына дадае, што, паводле ўчастковага, бацька двухгадовага Мікіты не супраць прыгледзець за сынам, пакуль яна будзе даваць паказанні. Святлана адзначае, што за апошні месяц Максім Ляпёшкін ані разу не ўзяў сына, хоць мае распісаны графік спатканняў.

Толькі пасла званка намесніка старшыні Мазырскага райвыканкаму Фелікса Галюка ў РАУС начальнік аддзялення загадаў участковаму паехаць да Святланы.

«Замест таго, каб не рэагаваць на гэтыя хлуслівыя заявы, міліцыя мяне пераследуе», – кажа мазыранка.
Святлана Мішота з сынам Мікітам.
Фота: belsat.eu

Максім Ляпёшкін збіваў не толькі былую жонку, але і сяброўку Святланы Наталлю Яцкову. Ляпёшкін ударыў яе локцем у твар, тая ўпала і ўдарылася галавой. Амаль два тыдні жанчына была ў шпіталі. У яе быў моцны струс мозгу. Аднак, адзначае гераіня артыкулу, справу аб збіцці Наталлі хочуць замяць.

«Ужо месяц ніякіх дзеянняў з боку праваахоўнікаў няма. З 12 кастрычніка медычную картку не могуць з РАУСу перадаць у паліклініку, бо яны запрасілі ейную гісторыю хваробы. Наталля не можа трапіць да неўролага, прапусціла чаргу і ўсе працэдуры ды лекі. Быў суд у справе абразаў Наталлі Ляпёшкіным. Суддзя закрыў справу, бо няма доказаў, хоць ёсць аўдыё, на якім усё чуваць. Ляпёшкін сказаў, што не брыдкасловіў на яе, а агулам…», – абураецца Святлана.

Нагадаем, жыхарка Мазыра Святлана Мішота доўгі час змагаецца за свайго непаўнагадовага сына Мікіту. Ейны былы муж Максім Ляпёшкін пастаянна падае позвы на Святлану, каб забраць сына сабе.

Стужка навінаў