На календары люты, а ўжо актывізаваліся кляшчы


Анамальна цёплая зіма стварае ўмовы для ранняй актывізацыі іксодавых кляшчоў. Нават у студзені медыкі зарэгістравалі 4 выпадкі прысмоктвання іксодавых кляшчоў: у Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях ды ў Менску, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

У мінулым годзе першыя пацярпелыя ад кляшчоў звярнуліся да лекараў толькі ў лютым. У гэтым годзе першыя пацыенты паступілі ў шпіталі ў студзені.

Медыкі нагадваюць, што падчас наведання лесу варта апранацца такім чынам, каб перашкодзіць пранікненню кляшчоў пад вопратку. Пры выяўленні кляшча на целе неабходна звярнуцца ў шпіталь. Калі няма магчымасці патрапіць да лекара, то неабходна дастаць кляшча са скуры самастойна. Месца прысмоктвання апрацаваць любым спіртавым растворам.

Аб’ектыў
Сезон кляшчоў: да лекараў звярнуліся больш за 18 тысячаў чалавек
2019.07.31 21:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў