На Інстаграм Лукашэнкі ўжо падпісалася 15 тысячаў чалавек


Пакуль у Інстаграме Лукашэнкі толькі вядомыя ўсім выявы. Эксперты тлумачаць гэта пагоняй за лайкамі

Кіраўнік Беларусі прызнаўся, што ідэя завесці акаўнт у папулярнай сацыяльнай сетцы належала ягонай прэсавай сакратарцы Наталлі Эйсмант.

«Марай жыла, каб у мяне недзе там старонка была»,казаў Лукашэнка на сустрэчы з творчай моладдзю 20 сакавіка.

Старонка стала даступнай онлайн 31 сакавіка, менш чымся за суткі на яе падпісалася 15 тысячаў чалавек.

Асаблівасць акаўнту кіраўніка дзяржавы – зварот да архіўных фота: цягам дня тут былі апублікаваныя здымкі з сустрэчаў з Жэрарам Дэпард’е, Стывенам Сігалам і Пятром Парашэнкам.

«Малаімаверна, што акаўнт вядзе сам Лукашэнка, – кажа ў размове з «Белсатам» медыяэксперт Галіна Міндоўг.Таксама кідаецца ў вочы, што аўтары каналу спраўджваюць глебу, шукаюць мову і характар візуальнага выразу – і ставяць часова на правераныя здымкі, якія не выклічуць негатыўных эмоцыяў».

«Гэта можа стаць пасткай для тых, хто вядзе гэты канал, бо «Інстаграм» – гэта зусім не пра архіў, а пра сённяшні дзень», – дадае знаўца.

 

Паводле кіраўніка Беларусі, гэта весці «Інстаграм» – вялікая адказнасць для яго.

«Белсат» віншуе ўсіх з Днём смеху 1 красавіка!

Стужка навінаў