На Гомельшчыне ўзровень захворвання ВІЧ вырас на 30,6 %

Узровень захворвання ВІЧ-інфекцыяй у I квартале 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага павялічыўся на 30,6 % (12,3 на 100 тысяч насельніцтва). Пра гэта піша gp.by са спасылкай на абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Усяго ў першым квартале выяўлена 173 новыя выпадкі, гэта на 30,6 % больш чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Усяго цяпер на Гомельшчыне пражывае 7975 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам. У асноўным захворванне перадаецца палавым шляхам (больш за 92%). Большая частка заражаных – мужчыны (68%).

У студзені-сакавіку ўзрост пацыентаў склаў: 0-14 гадоў – 0,6%, 15-19 гадоў – 1,2%, 20-24 года – 2,9%, 25-29 гадоў – 5,8%, 30- 34 гадоў – 21,4%, 35-39 гадоў – 20,8%, 40-44 года – 15%, 45-49 гадоў – 12,7%, 50-54 года – 7,5%, 55-59 гадоў – 5,8%, старэйшых за 60 гадоў – 6,4%.

Па сацыяльнаму статусу сярод пацыентаў пераважаюць рабочыя (36,4%) і асобы без пэўнай дзейнасці (40,5%), а 6,4% выяўлены пры паступленні ў месцы пазбаўлення волі.

ААН: смяротнасць ад СНІДу з 2004 году знізілася напалову

ІІ belsat.eu

Hавiны