На Гаваях збіраюцца забараніць продаж цыгарэтаў, людзям малодшым за 100 гадоў


У парламент амерыканскага штату Гаваі ўнесены законапраект, у якім прапаноўваецца забараніць продаж цыгарэтаў людзям малодшым за 100 гадоў.

Дакумент прадугледжвае паэтапнае павышэнне мінімальнага ўзросту для пакупнікоў цыгарэт: да 30 гадоў у 2020 годзе, да 40 у 2021-м, да 50 у 2022-м, да 60 у 2023-м і, нарэшце, да 100 гадоў у 2024 годзе.

Для прадаўцоў, якія будуць парушаць забарону, прапануецца ўвесці штрафы ад $ 500 да $ 2000.

Справка

У Беларусі паліць 29,6 % насельніцтва. Штодзённа паліць 27,1 % беларусаў.

У законапраекце гаворыцца, што на Гаваях каля 150 000 залежных ад нікатыну (амаль кожны дзясяты жыхар Гаваяў). На Гаваях дзейнічаюць бадай самыя строгія законы, якія рэгулююць продаж тытунёвай прадукцыі ў ЗША. З 2018 года там забаронена набываць цыгарэты да 21 года.

Hавiны
У Беларусі, магчыма, дазволяць гандляваць алкаголем і цыгарэтамі праз інтэрнэт
2018.11.10 16:20

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў