На Гарадзеншчыне згарэла амаль цэлая вёска – больш за 20 дамоў


У выніку пажару знішчана больш за 20 дамоў вёскі Нарчы Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці. Чалавечых ахвяраў няма. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Следчага камітэту.

Каля 14 гадзінаў 7 красавіка ў МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы Шчучынскага раёну аб узгаранні сухой травы. У выніку пажару згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі людзі. У выніку пажару жыхары вёскі не пацярпелі.

Пажар у в. Нарчы. Фота – t.me/skgovby
Пажар у в. Нарчы. Фота – t.me/skgovby
Пажар у в. Нарчы. Фота – t.me/skgovby

Як стала вядома СК, каля 11:00 70-гадовы жыхар вёскі ў двары свайго дома спальваў сухую траву.

«Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў пра пажар у яго ў двары. У цяперашні час следчыя праводзяць агляд месца здарэння», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Следчыя на месцы пажару ў в. Нарчы. Фота – t.me/skgovby

Па факце пажару распачатая крымінальная справа.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў