На Гарадзеншчыне ўсталююць помнік бураку


У Скідзеле ў 2020 годзе плануюць усталяваць помнік бураку. Двухметровую статую збіраюцца вырабіць са сплаву бронзы і сілуніма ў камбінацыі з каменем. Пра гэта піша rgazeta.by.

З ініцыятывай увекавечыць бурак выступіў Скідзельскі цукровы камбінат. Эскіз кампазіцыі яшчэ не ўзгаднілі з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Гарадзенскага аблвыканкаму. Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічных і сацыяльных пытаннях ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» Аляксандр Познанскі распавёў, што камбінат сабраў вялікую колькасць праектаў скульптуры з рознымі тэматычнымі варыяцыямі ад прыватных асобаў і арганізацыяў.

Усталяванне скульптуры будзе прымеркавана да «Дажынак-2020», якія пройдуць у Скідзелі. Мяркуецца, што яе размесцяць на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Кірава, побач з адміністрацыйным будынкам Скідальскага цукровага камбінату, або паблізу Дому культуры. Двухметровае статую збіраюцца вырабіць з сплаву бронзы і сілуніма ў камбінацыі з каменем.

«Ідэя стварыць помнік і музей з’явілася тры гады таму. Спачатку мы хацелі ўвекавечыць цукар – прадукт, які вырабляе ў краіне камбінат-першынец. Аднак журы больш спадабаўся эскіз з бураком», – растлумачыў Аляксандр Познанскі.

Кошт праекту не называецца.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў