На гамельчука завялі крымінальную справу за забойства кацяняці

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэту завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім абыходжанні з жывёлай, паведамляе БелТА.

Паводле следства, 7 ліпеня 54-гадовы жыхар Гомлю на тэрыторыі прыватнага ўчастку адзначаў разам з гасцямі дзень нараджэння дачкі сваёй сужыцелькі. Калі госці разышліся, мужчына застаўся ў двары. У гэты час бяздомнае кацяня заскочыла на стол і паспрабавала з’есці пакінутую ежу. Гэта выклікала ў мужчыны гнеў: ён схапіў жывёліну, аднёс яго на пляцоўку каля дому і забіў.

Сведкамі таго, што адбылося сталі выпадковыя мінакі – жанчына з чатырохгадовым сынам, якая і заявіла ў міліцыю.

Мужчыну высунулі абвінавачванне паводле ч.1 ст.339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў, у прысутнасці заведама малалетняга) КК.

Цяпер справа ўжо перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

КА belsat.eu

Hавiны