На фінал «Міс Беларусь» выдаткуюць 460 тыс. рублёў

Аргкамітэт конкурсу «Міс Беларусь».. Фота: government.by

У Менску прайшло паседжанне аргкамітэту рыхтавання і правядзення нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь». Пра гэта паведамілі ва ўрадзе.

Як адзначыў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, у кастынгах на званне першай прыгажуні краіны 2020 года паўдзельнічалі 1850 дзяўчат, што амаль у 1,5 разы больш у параўнанні з 2018-м. Агулам у лістападзе – снежні 2019 года было праведзена 88 кастынгаў і 40 культурна-відовішчных падзеяў.

Тытул «Міс Беларусь – 2018» атрымала Марыя Васілевіч. ФОТА

У лютым пройдуць яшчэ абласныя адборы на Гарадзеншчыне, Берасцейшчыне, Віцебшчыне ды Меншчыне, а таксама ў Менску.

Фінал пройдзе 15 мая ў Палацы спорту. У бюджэце Міністэрства культуры на яго правядзенне запланавана Br 300 тыс. Яшчэ Br 160 тыс. вылучыць Банк развіцця.

На каго Васілевіч прамяняла Лукашэнку? Сатырычнае шоу

Для фармавання прызавога фонду яшчэ могуць быць прыцягнутыя сродкі арганізацыяў, якія працуюць у індустрыі моды, прыгажосці і здароўя.

МГ belsat.eu

Hавiны