На энергаблоку БелАЭС зладзілі выпрабаванні сістэмаў бяспекі

БелАЭС у Астраўцы. Фота: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

На першым энергаблоку Беларускай АЭС зладзілі комплексныя выпрабаванні. У межах «гарачай абкаткі рэактарнай устаноўкі» праверылі тэхналагічныя сістэмы бяспекі, паведамляе Мінэнерга.

Акрамя правярання сістэмаў бяспекі на першым энергаблоку АЭС у Астраўцы зладзілі і комплекснае выпрабаванне сістэмы электразабеспячэння ўласных патрэбаў.

Агулам падчас комплексных выпрабаванняў праверылі аўтаматычны запуск чатырох дызель-генератарных установак сістэмы аварыйнага электразабеспячэння і адной дызель-генератарнай сістэмы нармальнага электразабеспячэння. Таксама зладзілі правяранні працаздольнасці механізмаў аварыйных сістэмаў усіх чатырох каналаў бяспекі.

Увод першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў 2020 годзе, другога – у 2021.

Беларуская АЭС будуецца паводле расейскага праекту паблізу Астраўца. Гэта выклікала крытыку з боку кіраўніцтва краінаў Балтыі. Галоўным крытыкам БелАЭС з’яўляецца Літва. Улады Літвы настойваюць на тым, што абʼект будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі. Менск зняпраўджвае гэтыя абвінавачванні.

Місія МАГАТЭ дала Беларусі сем агульных рэкамендацыяў

 

СК belsat.eu

Hавiны