На экалагічным падатку на транзіт нафты плануецца зарабіць $ 100 млн


Экалагічны падатак на транзіт нафты і нафтапрадуктаў па Беларусі і рост для ўладальнікаў трубаправодаў падатку на прыбытак можа прынесці ў год каля Br 210 млн. Такія разлікі прыводзіць Міністэрства фінансаў, якое распрацоўвала адпаведны ўказ кіраўніка краіны.

Прэс-сакратарка Мінфіну Ірына Комар адзначыла, што дакумент распрацоўваўся на працягу 2019 года і не звязаны з перамовамі Беларусі і Расеі адносна нафты, паведамляе TUT.BY.

Hавiны
Беларусь увяла экалагічны падатак на транзіт нафты па сваёй тэрыторыі
2020.01.10 18:02

Стаўка экалагічнага падатку складзе 35 капеек за перасоўванне 1 тоны нафты або нафтапрадуктаў на 100 км.

Чакаецца, што агульная сума экалагічнага падатку і павелічэнне падатку на прыбытак з 18 % да 50 % прынясе ў бюджэт у год каля Br 210 млн, або каля $ 100 млн.

Плацельшчыкамі экалагічнага падатку прызнаюцца арганізацыі, якія ажыццяўляюць транзіт нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі.

Hавiны
Гуцэрыеў пачаў пастаўкі нафты ў Беларусь
2020.01.15 06:28
  • З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.
  • А 10 студзеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №9 «Аб падаткаабкладанні». З указу вынікае, што для арганізацыяў, якія ажыццяўляюць транспартаванне нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50 %.
  • Паводле дакументу, гэта зроблена «у мэтах фармавання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе або іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў